Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт
імя А.А. Куляшова

Türkmen wersiýa Türkçe sürümü 中国版 La version en français Die Version deutsch English version Русская версия

12 лютага ў Палацы культуры вобласці прайшоў майстар-клас па беларускіх народных танцах. Мерапрыемства арганізавана студэнцкім Этнаграфічным таварыствам і Магілёўскім таварыствам беларускай мовы. Майстар-клас правёў знакаміты харэограф, спецыяліст па традыцыйным танцавальным этыкеце і беларускім танцам, кіраўнік узорнага фальклорнага калектыва “Верабейкi” Сяргей Выскварка.

Мерапрыемства зрабілася сапраўды святочным. Сяргей запрасіў усіх у круг, даўшы зразумець, што наперадзе – шмат цікавага. “Сёння я пазнаёмлю вас з народнымі танцамі, з тымі якія выконвалі нашы бабулі і дзядулі, жыўшыя ў вёсках. Яны не падобныя на тое, што вы звычайна бачыце на сцэне. Мы будзем вучыцца менавіта жывой народнай культуры”, - адзначыў Сяргей Выскварка.

Вырашана было пачаць з “Лявоніхі”. Харэограф паказаў некалькі немудрагелістых рухаў, якія з дапамогай гарманіста пераўтварыліся ў танец. Спачатку “вучні” былі стрыманыя і маўклівыя, але праз некаторы час у Белай зале Палаца культуры вобласці запанавала атмасфера радасці і весялосці. Не азмрочвала агульнае захапленне і тое, што мужчын з’явілася значна менш. На жаль! Галоўным чынам вучыліся танчыць магілёўскія дзяўчаты.

Ксенія Труш

 

Беларускае Падняпроўе

Я ў лузе кветкі не сарваў ніводнай,
Ніводнай зоркі з неба не схапіў,
І, па жаданню прымаўкі народнай,
Ні разу іх каханню не дарыў
А. Куляшоў
Кафедра журналістыкі
Напісаць ліст