Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт
імя А.А. Куляшова

Türkmen wersiýa Türkçe sürümü 中国版 La version en français Die Version deutsch English version Русская версия

Працоўныя пракладалі калектарную лінію недалёка ад гандлёвага цэнтра “Панарама”. Неспадзяваная знаходка прымусіла іх звярнуцца ў міліцыю. З’явіўшыяся на месца, супрацоўнікі праваахоўных органаў правялі неабходную праверку. Высветлілася, што працы вяліся на месцы былых могілак. Археолагі знайшлі таксама бутэлечку з выявай расійскага герба – двухгаловага арла, а таксама керамічны друз, які датуецца прыблізна XVIII стагоддзем.

Як распавялі нам на кафедры археалогіі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А. Куляшова, у тым самым месцы былі знойдзены драўляныя рэшты трунаў і жалезныя цвікі. Акрамя таго, працоўныя адкапалі шляхецкі склеп, у якім таксама захаваліся рэшты нябожчыка. Раней на месцы гэтых знаходак размяшчаліся старажытныя каталіцкія могілкі. Як сведчаць гісторыкі, на іх былі пахаваныя найбольш уплывовыя прадстаўнікі каталіцкая шляхты. На прыканцы 1950-х могілкі былі зруйнаваны. На іх месцы зараз знаходзіцца сквер.

 

Беларускае Падняпроўе

Я ў лузе кветкі не сарваў ніводнай,
Ніводнай зоркі з неба не схапіў,
І, па жаданню прымаўкі народнай,
Ні разу іх каханню не дарыў
А. Куляшоў
Кафедра журналістыкі
Напісаць ліст