Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт
імя А.А. Куляшова

Türkmen wersiýa Türkçe sürümü 中国版 La version en français Die Version deutsch English version Русская версия

У Магілёве праходзяць мерапрыемствы, прымеркаваныя да 140-годдзя вядомага мастака Вітольда Бялыніцкага-Бірулі. Так, у студзені салісты студыі класічнага вакалу прадставілі слухачам спецыяльную праграму: рускія народныя песні, арыі і рамансы. Па словах кіраўніка калектыва Людмілы Браілоўскай, гэтыя творы выдатна ўзнаўляюць атмасферу таго часу, у які жыў і дзейнічаў Вітольд Каятановіч.

«Усе мерапрыемствы, якія пройдуць у нашай установе культуры ў 2012 г., будуць прысвечаны 140-годдзю мастака і 30-годдзю музея, які адкрыўся 12 снежня 1982 г., - тлумачыць загадчыца музея імя Бялыніцкага-Бірулі Наталля Статуева. – Мы праводзім музычныя вечарыны таму, што Бялыніцкі-Біруля вельмі любіў творы рускіх і замежных кампазітараў. Гэты яркі прадстаўнік выяўленчага мастацтва аднойчы прызнаўся: «Больш за ўсё на свеце я люблю музыку!».

 

Беларускае Падняпроўе

Я ў лузе кветкі не сарваў ніводнай,
Ніводнай зоркі з неба не схапіў,
І, па жаданню прымаўкі народнай,
Ні разу іх каханню не дарыў
А. Куляшоў
Кафедра журналістыкі
Напісаць ліст