Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт
імя А.А. Куляшова

Türkmen wersiýa Türkçe sürümü 中国版 La version en français Die Version deutsch English version Русская версия

Stephanus Rex: гэтым лістом жыхарам Магілёва загадваю

Грамата Стэфана: аб вызваленні Магілёўскіх грамадзян ад подаці, прызначанай для ўтрымання пушкароў у замку, замест якой ускладзены на іх абавязак пабудовы гарадской сцяны і абароны горада. Падаецца ў перакладзе з лацінскай мовы.

Стэфан, Боскай ласкай Кароль Польскі, Вялікі Князь Літоўскі, Рускі, Прускі, Жамойцкі, Мазавецкі, Ліфлянцкі, Сяміградскі і іншых земляў. Адзначаем гэтым лістом нашым: найперш тое, што жыхары горада нашага Магілёўскага павінны былі на замак Магілёўскі пушкарам штогод на кожную асобу па дванаццаці коп грошай даваці. Зараз жа гараджане Магілёўскія білі нам чалом і паведамілі нам пра тое, што сцяна крэпасная вакол Магілёва ніякага дагляду не мае, праз што ў час нападу ворага, вялікая небяспека Магілёву ўзнікае. Прасілі магілёўцы, нас, Гаспадара, каб тую павіннасць з іх мы знялі, усе грошы на абарону горада скіраваць загадалі.

І мы, заўважыўшы ў той прапанове слушнасць вялікую, клапоцячыся пра тое, каб горад наш падчас нападу варожага абаронены быў, гэтым лістом нашым вызваляем іх ад сплочвання грошай пушкарам замкавым – вызваляем іх ад гэтага на вечныя часы. Замест таго павінны будуць гараджане Магілёўскія за тыя грошы, што пушкарам замкавым давалі, на сцяне гарадской пушкароў ахоўваць і стралянінай, паводле патрэбы, тую сцяну бараніць. І на тое гараджанам магілёўскім – наш ліст з подпісам, зробленым рукой нашай Каралеўскай, і з нашай пячаткаю дадзены.

Напісана ў Варшаве, 1585 г., 3 сакавіка.

Stephanus Rex,
Леў Сапега, Падканцлер Вялікага Княства Літоўскага

 

Беларускае Падняпроўе

Я ў лузе кветкі не сарваў ніводнай,
Ніводнай зоркі з неба не схапіў,
І, па жаданню прымаўкі народнай,
Ні разу іх каханню не дарыў
А. Куляшоў
Кафедра журналістыкі
Напісаць ліст