Навіны
Больш за 130 навукоўцаў з 6 краін свету прымаюць удзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Куляшоўскія чытанні”, якая праходзіць 26 і 27 красавіка ў МДУ імя А.А. Куляшова. Акрамя гасцей з Украіны, Малдовы, Расіі, Азербайджана і Казахстана, канферэнцыю наведалі прадстаўнікі Інстытута мовы і літаратуры імя Я. Купалы і Я. Коласа НАН Беларусі, БДУ, гродзенскага, гомельскага, мазырскага і інш. універсітэтаў.
Падрабязней... |
|
Гімн універсітэта “Зорка імя Куляшова” (словы Уладзіміра Ясева, музыка Пятра Забелава) запісаны і падрыхтаваны для праслухоўвання. Нагадаем, што ў 2011 г. у МДУ імя А.А. Куляшова быў аб’яўлены конкурс на стварэнне гімна гэтай вышэйшай навучальнай установы. З прапанаваных 4-х варыянтаў кампетэнтнае журы вылучыла той, які нашбольш поўна адлюстроўваў сутнасць універсітэта, яго дух і традыцыі. Пазнаёміцца з “Зоркай імя Куляшова” магчыма на нашым сайце. Матэрыял змяшчае аўдыёзапіс, а таксама тэкст і музычную партытуру. |
Літаратурна-музычная вечарына, прысвечаная 130-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа, адбылася ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А.А. Куляшова. У харавой зале сабраліся студэнты і выкладчыкі. Дэкан факультэта славянскай філалогіі Сяргей Эдуардавіч Сомаў высока ацаніў не толькі ўзровень падрыхтоўкі вечарыны, але і значэнне такіх святаў для моладзі.
Падрабязней... |
Тыдзень, прысвечаны 130-годдзю з Дня наражэння Янкі Купалы і Якуба Коласа, арганізаваны кафедрай беларускай літаратуры, распачаўся другога красавіка. Праграма мерапрыемстваў вылучалася насычанасцю: конкурс чытальнікаў, падрыхтоўка насценных газет, прысвечаных творчасці беларускіх класікаў, стварэннне эсэ аб уражаннях па творчасці Купалы і Коласа, літаратурна-музычная вечарына і, урэшце, падвядзенне вынікаў тыдня на пасяджэнні кафедры беларускай літаратуры.
Падрабязней... |
Лепшай кнігай Украіны прызнаны сумесны ўкраінска-літоўска-беларускі гістарычны праект пад назваю (на ўкр. мове) “Грюнвальдська битва — битва народів”. Гэты цудоўны фаліянт, прысвечаны 600-годдзю перамогі над крыжакамі, быў прэзентаваны на XVIII Мінскай міжнароднай кніжнай выставе і выклікаў сапраўднае захапленне. З беларускім аўтарам навуковага даследавання — загадчыкам кафедры археалогіі і спецыяльных дысцыплін МДУ імя А.А. Куляшова прафесарам Ігарам Марзалюком — размаўляў карэспандэнт сайта.
Падрабязней... |
|